|   Сёньня актывісты Моладзі БНФ і прадстаўнікі ішых дэмакратычных арганізацыяў правялі акцыю на пляцы Каліноўскага ў падтрымку палітвязьняў Аляксандра Казуліна і Андрэя Кіма. Да акцыі далучыліся таксама дачка Аляксандра Казуліна і браты Сяргей і Аляксандр Скрабцы, якія абвесьцілі безтэрміновую галадоўку.
 
								  Удзельнікаў акцыі Салідарнасьці здымала на камэру асоба ў штацкім, супрацоўнікі АМАПу чакалі разьвіцьця падзеяў. Вядома, што за Палацам Рэспублікі знаходзіўся аўтазак. Акцыя доўжылася каля 10 хвілінаў, ніхто з удзельнікаў ня быў затрыманы. 
			  
			
			 
			 
			   
			 |