Свабоду Казуліну!

17.03.2008

Дзьве расцяжкі з патрабаваннем вызваліць Аляксандра Казуліна вывешаныя ў цэнтры Мінска. Актывісты кампаніі замацавалі іх на чыгуначных мастах каля чыгуначнага вакзала і ў раёне праспекта Дзяржынскага. Традыцыйна такія акцыі суправаджаліся падтрымкай з боку кіроўцаў грамадскага транспарту і аўтамабілістаў. Расцяжкі віселі на мастах больш за гадзіну.

Былы кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Казулін кінуты за краты за арганізацыю акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Дзень Волі 25 сакавіка 2006 года. 13 ліпеня Мінскі суд прысудзіў яго да 5,5 гадоў турэмнага зняволення.