Акцыя з патрабаваннем вызваліць палітычных вязняў прайшла ў Мінску ля гіпермаркета «Карона». Актывісты кампаніі «Джынс за свабоду» сталі ў ланцуг, у руках яны трымалі свечкі і партрэты Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча. Акцыя працягнулася каля 20 хвілінаў. Затрыманых не было, але не абыйшлося без невялікага інцыдэнту. Да ўдзельнікаў акцыі падыйшлі некалькі маладых людзей у нецьвярозым стане, якія паспрабавалі адабраць партрэты. Але пасля таго, як з імі правялі невялікую тлумачальную размову і распавялі пра людзей, чые выявы змешчаныя на фотаздымках, канфлікт удалося спыніць.
Астатнія людзі, якія бачылі акцыю, ставіліся да яе прыхільна.
«Джынс за свабоду»
|