25 сакавіка Вільня адзначыць дзень беларускага яднаньня
18 марта 2008

З 22 сакавіка да 12 красавіка ў Кіеве будзе праходзіць фэстываль сучаснай беларускай культуры «Беларуская вясна». Фэстываль адбудзецца у другі раз, і сёлета будзе ўключаць вулічны пэрформанс, кінапаказы (у тым ліку прэм’ерныя), вечар беларускай флэш?анімацыі, выставу фатаздымкаў і СМІ Беларусі, круглы стол мэдыя?мэнэджэраў, канцэрт этна?гуртоў і ўкраінска?беларускую літаратурную вечарыну.

«Нягледзячы на тое, што беларусы ёсьць найбольш роднасным да ўкраінцаў народам, нам амаль нічога не вядома пра беларускую культуру», — кажа каардынатар фэстывалю Аляксандар Дземчанка.

Лягатыпам фэстывалю стаў падводны човен колераў нацыянальнага сьцягу Беларусі — белы, чырвоны й белы. Гэты вобраз пазычаны зь песьні гурту NRM, легенды беларускага року. Арганізатары надаюць яму асаблівае значэньне, бо «Беларуская вясна 2008» — гэта паглыбленьне ў неспазнаныя глыбіні беларускай культуры, якая схаваная пад тоўстым слоем клішэ ды стэрэатыпаў.

Гасьцямі фэстывалю стануць кінарэжысэр Антось Цялежнікаў, сцэнарыст Аляксандар Качан, мультыплікатарка й прадусарка Вольга Кузьміч, этна?гурты Джамбібум і Нагуаль, а таксама беларускія пісьменьнікі, журналісты й выдаўцы, сярод якіх Андрэй Хадановіч, Андрэй Скурко, Уладзімер Арлоў, Марыя Мартысевіч, Вера Бурлак і іншыя.