|   У Варшаве каля будынку амбасады Беларусі прайшоў пікет салідарнасьці зь сем'ямі палітвязьняў і зьніклых палітыкаў і грамадзякіх дзеячоў. 
			
					  Прысутныя трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, партрэты зьніклых, а таксама партрэт Ірыны Казулінай. 
			«Мы прыйшлі сюды, каб паказаць, што мы памятаем пра ахвяраў рэжыму, апошняя зь якіх — Ірына Казуліна. Мы дамагаемся вызваленьня палітвязьняў і правядзеньня дакладнага сьледзтва з мэтаю высьвятліць лёс зьніклых палітыкаў», — сказаў нашаму радыё арганізатар акцыі Ігар Крыштон. Напрыканцы пікету ўдзельнікі мерапрыемства запалілі каля агароджы беларускай амбасады зьнічы. 
			  
			Радыё Свабода 
					   
			 |