|   25 сакавіка ў польскай сталіцы адбудзецца маніфэстацыя салідарнасьці з Беларусьсю. 
			Акцыя пачнецца ў Кракаўскім прадмесьці побач з помнікам Каперніку а 18-й. 
			Мяркуецца, што ўдзельнікі акцыі пройдуць маршам да польскага Сэйму дзеля таго, каб перадаць прадстаўніку парлямэнту ліст пра сытуацыю ў Беларусі. 
			Па дарозе дэманстранты будуць знаёміць месьцічаў з праблемамі Беларусі. Галоўная ідэя мерапрыемства — падтрымка ўдзельнікаў акцыяў у Менску. 
			У той жа дзень N.R.M. зайграе жывы канцэрт у этэры музычнай студыі Польскага Радыё 3. 
			Пачатак а 21:05 па беларускім часе. 
			  
			Наша нiва 
					 |