|   Сьвяточныя мерапрыемствы, зарганізаваныя Згуртаваньнем беларусаў Канады, прайшлі ў беларускім грамадзка-рэлігійным цэнтры ў Тароньце. 
			«Урачыстая богаслужба, экскурс у гісторыю, а таксама багатая канцэртная праграма сабралі поўную залю беларусаў,» — паведаміў «Радыё Свабода» Дзьмітры Эльляшэвіч са Згуртаваньня беларусаў Канады. Заплянаваныя таксама ўрачыстасьці ў Манрэалі ды Атаве — фэдэральнай сталіцы Канады. 
			Ад імя Прэм’ер-Міністра Канады беларускую грамаду павіншаваў Дзяржсакратар Джэйсан Кэні. 
			  
			Радыё Свабода 
			 
					    
			
			   
			 |