Ускладаньне бел-чырвона-белага вянка ў Вышнгтоне
26 марта 2008

25 сакавiка а 17-й па месным часе ў Вашынгтоне адбылося ўрачыстае ўскладаньне бел-чырвона-белага вянка ля помнiка ахварям камунiзму. У мерапрыемстве прынялi ўдзел актывiсты Беларуска-амерыканскай асацыяцыi (BAZA), прадстаўнiкi беларускай дыяспары з Калумбii, Нью-Ёрку, Нью-Джэрсi, Мэрылэнду, Вiрджынii. З урачыстай прамовай да Дня волi выступiлi: дырэктар Беларускага iнстытуту мастацтваў i навукi ў Нью-Ёрку прафесар Вiтаўт Кiпель, дырэктар фундацыi «Мемарыял ахвярам камунiзму» Лi Эдвардс, выканаўчы дырэктар Аб`яднанага балтыйска-амерыканскага нацыянальнага камiтэту Карл Альтаў.