|   Больш за 200 асобаў удзельнічала ў акцыі, якай прайшла ў польскай сталіцы. Калёна салідарных зь Беларусьсю прайшла ад помніка Мікалаю Капэрніку на вуліцы Кракаўскае Прадмесьце аж пад будынак Сэйму. Там  удзельнікі акцыі перадалі польскім парлямэнтарам пэтыцыю з просьбай аб рэзалюцыі, у якой польскі парлямэнт выкажа супраціў аўтарытарнай уладзе ў Беларусі. 
			Над калёнай луналі бел-чырвона-белыя сьцягі. Дэманстранты выкрыквалі настыпныя лёзунгі:
					  «Менск-Варшава — агульная справа», «Беларусі ніхто не задушыць». 
			У варшаўскай калёне ішла перважна моладзь. Анна Кавальска, студэнка 5-га курсу псыхалёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту, перакананая ў тым,  што такое становішча супраць рэжыму — гэта абавязак палякаў. 
			А.Кавальска: «Там увесь час адбываюцца жудасныя рэчы, а свабоды як не было, так і няма. І хаця ў афіцыйнай прэсе нічога пра гэта ня пішуць, то праблема надалей застаецца. І таму я сюды прыйшла, каб даць голас Беларусі. Я перакананая ў тым, што беларусы пачуюць нашыя галасы. Большасьць з нас прыйшла сюды, каб паказаць, што Польшча іх падтрымлівае й зычыць ім усяго найлепшага.» 
			  
			Польскае радыё 
			 
					    
			
			   
			 |