|   30 сакавіка ў Менску прайшлі некалькі акцый з патрабаваннем вызваліць палітычных зняволеных, арыштаваных падчас акцыі 25 сакавіка актывістаў апазіцыі, а таксама спыніць ціск на незалежныя СМІ ў Беларусі. 
			А 18 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу выйшлі 40 чалавек з партрэтамі вязняў сумлення. Ля Палаца Рэспублікі ў гэты ж час дзяжурылі тры аўтазакі і некалькі міліцэйскіх машын. Міліцыянты сачылі за ўдзельнікамі акцыі і вялі аператыўную відэаздымку. 
			У гэты самы час на праспект Незалежнасці выйшлі актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» з партрэтамі дэмакратычных актывістаў, арыштаваных падчас акцыі ў Дзень Волі. 
			  
			Паводле «ХартыI`97» 
			   
			 |