|   Людзей на Замкавы пляц у Варшаве прыйшло даволі шмат. Выступалі польскія гурты і звыклая абойма беларускіх выканаўцаў: Вольскі, Вайцюшкевіч, Руся, Кулінковіч, IQ 48 і Памідораў. 
			Лявон таксама цешыў публіку, выдаючы зь сябе прыхільніка рэжыму падчас прамоў між выступамі музыкаў. 
			Прамаўлялі Кшыштаф Зануссі, кіраўнік гуманітарнага ліцэю спадар Колас і спадарыня Завадская. Шмат згадвалася пра ліцэй і падзеі на Беларусі 25-га і 27-га сакавіка. 
			Песьні кожны сьпяваў свае. Беларусы — беларускія, палякі — польскія. Цікава гучалі пераклады «Паветранага шара» і «Трох чарапах» на польскую мову, выкананыя сумесна з польскімі музыкамі. 
			Напрыканцы імпрэзы на сцэну запрасілі прадстаўнікоў Тыбэту і выказалі ім супольную польска?беларускую салідарнасьць. Таксама гучала меркаваньне, што канцэрт гэты будзе апошнім, а наступны пройдзе ў Менску на плошчы Якуба Коласа. 
			  
			Наша ніва 
			   
			 |