У Мінску прайшло паседжанне аргкамітэту па падрыхтоўцы Чарнобыльскага шляху. Вызначаны час правядзення і маршрут акцыі. 
					Прынятае рашэнне прызначыць збор удзельнікаў мерапрыемства 26 красавіка а 14 гадзіне каля Акадэміі Навук. Шэсце плануецца ладзіць па галоўнаму праспекту да плошчы Незалежнасці. 
					Намеснік кіраўніка Руху «За Свабоду» Віктар Карнеенка лічыць, выбар маршруту вельмі сымбалічным: 
					– Па такім самым маршруце адбыўся першы Чарнобыльскі шлях у 1989-м годзе. У ім бралі ўдзел навуковец АН СССР спадар Яўген Веліхаў, вядом беларускі пісьменнік і Грамадзян сваёй краіны Алесь Адамовіч, палітык Станіслаў Шушкевіч. Вельмі важна, што і народ і палітычныя партыі і беларускія ўлады у той час сыходзіліся ў ацэнках наступстваў катастрофы. Людзі кансалідаваліся і акцыя праходзіла без канфрантацый. 
					Сёлетні Чарнобыльскі шлях вырашана правесці пад лозунгамі нязгоды з будаўніцтва АЭС без грамадскага абмеркавання і кантролю, патрабавання належнай аховы здароўя насельніцтва і супраць адмены сацыяльных гарантый пацярпелым ад катастрофы, у тым ліку ліквідатарам. 
					Заяўку ў Мінгарвыканкам, якая будзе падавацца да серады наступнага тыдня, падпіша лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, а таксама прадстаўнікі Партыі БНФ, АГП, БСДП(Г) і грамадскіх арганізацый. 
					  
					www.milinkevich.org 
					   
					 |