Дэмакратычны freestyle для Беларусi

14.04.2008

У сераду, 16 красавіка, ў Варшаве адбудзецца выключная акцыя салідарнасьці з Беларусьсю.

Найбольш папулярныя польскія хіп-хоп фрыстайлісты пакажуць сваё майстэрства для беларусаў.

Імпрэза пачнецца а 19.00 у клубе «Obiekt Znaleziony». Выступяць найярчэйшыя зоркі польскай фрыстайлавай сцэны: Pan Duze Pe, Procente, WSZ, Muflon і іньшыя.

Гэтым разам, замест класычнай бойкі словамі, адбудзецца здарэньня, якое можна акрэсьліць як «дэмакратычны фрыстайл». Артысты ў сваіх тэкстах будуць закранаць тэмы вольнасьці, свабоды слава і дэмакратыі.

«Лідэры беларускіх моладзевых арганізацыяў звяртаюцца з тым, каб 16 красавіка ва ўсіх краінах адбыўся дзень салідарнасьці з Беларусьсю. Гэтая імпрэза — гэта наш адказ на іх зварот» – кажа Ян Вісьнеўскі з ініцыятывы «Вольная Беларусь» — таварыства, якое арганізуе імпрэзу.

Фінал імпрэзы адбудзецца на плошчы Пілсуцкага, дзе ўсе удзельнікі канцэрту, у знак сальдаррнасьці з Беларусьсю, выпусьцяць у неба сотні бела-чырвона-белых балонікаў.