16 красавіка ў Незалежным прэс-цэнтры ў Маскве адбудзецца прэс-канфэрэнцыя, прысьвечаная гучнаму палітычнаму працэсу ў Беларусі, а таксама заснаваньню Расейскай грамадзкай ініцыятывы «Салідарнасьць зь Беларусьсю». 
					У прэс-канфэрэнцыі прымуць удзел Марыя Парамонава (МПД), Алег Казлоўскі (Абарона), Аляксандр Чайчыц (беларуская дыяспара Масквы), Валянцін Гэфтэр (Інстытут правоў Чалавека) і іншыя. Размова будзе ісьці аб «справе 14-ці», крымінальным перасьледзе актывіста моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва» Андрэя Кіма і прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча; якія зараз знаходзяцца на Валадарцы, агульнай сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама прычынах заснаваньня і плянах дзейнасьці Расейскай грамадзкай ініцыятывы «Салідарнасьць зь Беларусьсю». 
					Пасьля канчатка прэс-канфэрэнцыі адбудзецца традыцыйная акцыя ля амбасады Беларусі, якая сымбалізуе ўзьнікненьне Грамадзкай ініцыятывы і важнасьць салідарнасьці з палітвязьнямі. 
					  
					Прэс-служба МФ  
					   
					 |