Лукашэнку, Навумаву i Жадобiну падарылi па ляльцы

16.04.2008

Увечары 16 красавіка ў Вільні каля беларускай амбасады прайшоў флэш-моб, арганізаваны маладзёвай ініцыцятывай StudAlliance.

Акцыя прайшла з нагоды дня Салідарнасьці зь Беларусьсю і так званага «працэсам 14-ці». Калі ўваходу да амбасады Беларусі ў Літве маладзевыя актывісты паставілі стэнд з надпісам «Гуляйце з цацкамі, а ня лёсам людзей!» і падарылі спадарам Лукашэнку, Навумаву і Жадобіну па цацачцы. Таксама на падыходах да амбасады маладзёны раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра судовы працэс, які пачаўся 16 красавіка ў Цэнтральным судзе Менска. Моладзёвая ініцыятывы StudAlliance заклікае ўсіх неабыякавых літоўцаў выказваць сваю Салідарнасьць з Беларусьсю.