26 красавіка — Чарнобыльскі шлях ля ААН

17.04.2008

21-ую гадавiну аварыi на ЧАЭС Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі адзначыць Чарнобыльскім шляхам ля будынку ААН у Нью-Ёрку.

«Прайшоў ужо 21 год пасьля трагічнай для Беларусі даты — 26 красавіка, — гаворыцца ў заяве Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі. — Найбуйнейшая ў гісторыі тэхнагенная катастрофа нанесла непапраўныя страты нашай краіне. Прыкладна 2/3 радыеактыўных выкідаў аселі на нашай зямлі, забрудзіўшы прыкладна пятую частку тэрыторыі з 20% насельніцтва. Амаль усю Беларусь накрыла першая хваля кароткажыцьцёвых радыенуклідаў, частку якіх асаджалі на нашай тэрыторыі прымусова, каб не пайшлі на Маскву. Усё рабілася пад прыкрыцьцём злачыннай сакрэтнасьці, і людзі не маглі абараніцца ад гэтага ўдару».

26 красавіка ўсе жадаючыя запрашюцца на Чарнобыльскі шлях, які пачнецца а 11-й гадзіне раніцы ля будынка ААН па адрасе: 760 United Nations Plaza (паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue), New York City, NY 10017, USA.