Чарнобыльскі шлях 2008 у Нью-Йорку

30.04.2008

26 красавіка ля будынка ААН Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правеў дэманстрацыю прысвечаную 22-й гадавіне тэхнагеннай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, нанесла непапраўныя страты нашай краіне.

У дэманстрацыі ўдзельнічала каля 35 чалавек якія прыехалі з розных куткоў Амэрыкі — Нью-Йорку, Нью-Джэрсі, Мэіна і другіх штатаў.

На пікеце выступіў старшыня Беларускага Народнага Фронту і лідэр КПХ-БНФ Зянон Пазьняк. Сп. Пазьняк распавёў пра трагедыю 1986 года і яе наступства, нагадаў пра сітуацыю на Беларусі і заклікаў моладзь да актыўнай барацьбы з дыктатарскім рэжымам.

Сябры Беларускага Моладзевага Руху распавялі моладзі пра сваю дзейнасць і пра тое што магчыма зрабіць агульнымі намаганьнямі для дапамогі Бацькаўшчыне.