Акцыя АГП на месцы выкраданьня Захаранкі

08.05.2008

7траўня актывісты АГП разам зь яе старшынём Анатолем Лябедзькам правялі акцыю памяці на вуліцы Магілёўскай у Менску ля месца, дзе быў скрадзены апазыцыйны палітык Юры Захаранка.

Акцыя ў знак 9-й гадавіны ад дня зьнікненьня Ю.Захаранкі цягнулася дзевяць хвілінаў . Яе ўдзельнікі трымалі партрэты палітыка і размаўлялі зь мінакамі.

Акцыя прайшла без затрыманьняў.

Анатоль Лябедзька згадвае, што дзевяць гадоў таму пікет на гэтым месцы праходзіў зь вялікай колькасьцю транспарантаў, можна было стаяць больш працяглы час. Пад час сёньняшняй кароткай акцыі многія мінакі пазнавалі Юр’я Захаранку на партрэтах:

«Мы стаялі на месцы, дзе адбывалася выкраданьне. Мінакі рэагавалі вельмі актыўна. Яны добра ведаюць Захаранку. Пазнавалі яго на партрэтах, але ня ведалі, што менавіта ў гэтым месцы яго скралі. Падышоў нават былы супрацоўнік міліцыі, ён перадаў прывітаньне маці Захаранкі, сказаў, што доўгі час працаваў з Юрыем Мікалаевічам, і добра, што ёсьць людзі, якія нагадваюць пра яго лёс. Людзі вельмі актыўна рэагавалі. Гэта найперш трэба для маці Захаранкі, для сваякоў, якія былі вымушаныя зьехаць за межы Беларусі. І мы мусім інфармаваць людзей».