|   16 траўня ў Гародні прайшла чарговая акцыя з нагоды Дня Салідарнасьці. Гэтым разам да ўдзелу былі запрошаныя музыкі, дзякуючы якім атрымалася прыцягнуць увагу вялікай колькасьці насельніцтва. 
			Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» пад гукі валынкі раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй аб тым, што такое Дзень Салідарнасьці. Таксама сярод зацікаўленых міні-канцэртам распаўсюджваліся ўлеткі з фотаздымкамі й кароткімі жыцьцяпісамі Захаранкі, Завадзкага, Карпенкі, Красоўскага ды Ганчара. 
			Разам з тым маладыя людзі займаліся зборам подпісаў за далучэньне да Еўрапейскага саюзу і давалі інфармацыю аб тым, што можа даць беларусам сяброўства з разьвітымі краінамі Еўропы. 
			Сымбалічна-самотны канцэрт праводзіўся на Рынкавай (Савецкай) плошчы й доўжыўся прыкладна паўтары гадзіны. 
			  
			Хартыя`97 
					
			 
			 
			 |