Беларуская моладзь заклала алею сяброўства з Еўразвязам

19.05.2008

16 мая на праспекце Пераможцаў (Машэрава) актывістамі кампаніі «Еўрапейская Беларусь» была закладзеная алея сяброўства з Еўрапейскім Звязам.

Маладыя людзі пасадзілі каля дзесятка саджанцаў розных пародаў дрэваў. Галіны дрэваў былі абвязаныя блакітнымі стужкамі. На адным з саджанцаў, акрамя блакітных, былі павязаныя бел-чырвона-белыя стужкі — колеры нацыянальнага сцяга Беларусі.

Такім чынам, маладыя беларусы выразілі сваё жаданне стаць часткаю агульнаеўрапейскай сям’і.