Яшчэ адну акцыю з патрабаваннем вызваліць палітзняволеных правялі 16 мая, у Дзень беларускай салідарнасці, актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». 
					Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» выйшлі на галоўны праспект Менску — праспект Незалежнасці — з прымацаванымі да спіны партрэтамі палітвязняў і тлумачэннем да іх. Так, на партрэце Сяргея Парсюкевіча было напісана — «Сяргей Парсюкевіч, прадпрымальнік, атрымаў 2,5 гады калоніі». 
					Удзельнікі акцыі станавіліся ўздоўж сцен будынкаў з паднятымі над галавой рукамі і спіной да мінакоў — каб былі бачныя плакаты. 
					Нагадаем, што актывісты «Еўрапейскай Беларусі» таксама разам з іншымі ўдзельнікамі дэмакратычнага руху прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы. 
					  
					Хартыя`97 
					 
					 
					 |