Згодна з зьвесткамі Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (ВОЗ), Беларусь разам з Расеяй, Украінай, Эстоніяй і Літвой уваходзіць у пяцёрку краінаў з самым высокім узроўнем самагубстваў.
Паводле стандартаў высокім лічыцца паказьнік 20 выпадкаў на 100 тыс. насельніцтва. Згодна з зьвесткамі ВОЗ, у Беларусі рэгіструюцца 41,5 выпадкі на 100 тыс. чалавек, паведамляе прадстаўніцтва ААН у рэспубліцы.
Беларусь таксама за апошнія 10 гадоў выйшла ў сусьветныя лідэры па ўзрозні злачыннасьці. Колькасьць забойстваў на 100 тыс. насельніцтва ў Беларусі ў 8 разоў вышэйшая, чым у Польшчы, у 2 разы вышэйшая, чым ва Ўкраіне. Такое сама сумнае лідэрства ў Эўропе належыць нашай краіне па колькасьці зьнікненьняў людзей.
Наша Нiва
|