Актывіста незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Зьмітра Хведарука за ўдзел у акцыі 1 траўня завочна пакаралі арыштам на 10 сутак і штрафам на 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч беларускіх рублёў). 
					Зьмітра затрымалі разам зь іншымі ўдзельнікамі сьвяткаваньня 1 траўня каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі. Міколу Статкевіча міліцыянты пакінулі да суду ў турме на вуліцы Акрэсьціна, а зь некалькіх моладзевых актывістаў узялі падпіску аб тым, што яны прыйдуць у суд на першае ж патрабаваньне. 
					Зьміцер Хведарук, аднак, позвы не атрымаў. Пра тое, што прысуд яму вынесьлі яшчэ 12 траўня, ён даведаўся толькі сёньня. Днямі пра завочныя прысуды даведаліся таксама ягоныя паплечнікі Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч. 
					У дадатак да арышту, Зьмітра Хведарука пакаралі штрафам за нібыта непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. 
					Заканадаўчыя нормы забараняюць завочна выносіць прысуды паводле артыкулаў закону аб масавых мерапрыемствах, калі абвінавачанага нават не запрашаюць прыйсьці ў суд. 
					  
					Любоў Лунёва 
Радыё	Свабода				 
					 
					 
					 |