Акцыю салідарнасці з удзельнікамі «Працэсу 14-ці» правялі ў Менску актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» выйшлі на праспект Незалежнасці ў раёне плошчы Перамогі з партрэтамі ўдзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў Паўла Вінаградава, Міхаіла Субача і Максіма Дашука, якія 26 мая прадстануць перад судом Цэнтральнага раёна Менску.
Усяго па справе аб удзеле ў акцыях пратэсту прадпрымальнікаў праходзяць 14 актывістаў апазіцыі. 10 з іх ужо былі асуджаны раней. Моладзеваму актывісту Андрэю Кіму судом Цэнтральнага раёна Менска прызначана да 1,5 гадоў калоніі. Іншыя ўдзельнікі «Працэсу 14-ці» — Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхась Крываў, Міхась Пашкевіч, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч- прысуджаны да выпраўленчых працаў па месцы працаўладкавання з адлічэннем дзяржаве 20% заробку. Антона Койпіша і Уладзіміра Сяргеева аштрафавалі на 100 базавых велічынь. Прысуд вынесла суддзя Алена Ілліна.
Але неўзабаве сёньня суд па справе ўдзельнікаў акцый пратэсту прадпрымальнікаў перанесены на 26 траўня. Пачатак паседжання — у 9:30. Прычына пераносу невядомая.
Нагадаем, што на акцыю пратэсту 10 студзеня, за якую і судзяць людзей, выйшла каля 5 тысяч прадпрымальнікаў, якія на знак пратэсту супраць дыскрымінацыйных указаў Аляксандра Лукашэнкі перакрылі праспект Незалежнасці.
Хартыя`97
|