| 
 
Затрыманага ўчора ў Курапатах грамадзкага актывіста В.Сіўчыка сёньня прывезьлі ў суд Менскага раёну. 
					Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Судзьдзя Вячаслаў Турчынаў асудзіў актывіста да 10 сутак арышту. 
					В.Сіўчык: «Мяне абсалютна незаконна ўтрымлівалі амаль што суткі ў ізалятары часовага ўтрыманьня Менскага раёну. З раніцы прыехалі, спрабавалі выправіць паперы, таму што я ніякіх тлумачэньняў не даваў і пратаколаў не падпісваў, таму толькі пасьля абеда прывезьлі ў суд». 
					В.Сіўчыка затрымалі 3 чэрвеня перад пачаткам акцыі ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Курапатах. Акцыю ладзіла Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў. 
					  
					Любоў Лунёва 
Радыё	Свабода				   
					 
					
					 
					 
					 |