У 5 разоў павялічылася за 2 гады колькасць зваротаў у міліцыю жыхароў Ганцавіцкага раёна ў сувязі са знікненнем блізкіх. Калі ў 2005 годзе такіх зваротаў было толькі 11, то ўжо ў 2007-м — ужо 59.
Не лепшым чынам выглядае сітуацыя і сёлета. Між тым, яшчэ ў 2003 годзе такіх лістоў у раённы аддзел унутраных спраў не было ўвогуле. Гэткая сітуацыя, на думку супрацоўнікаў пракуратуры Ганцавіцкага раёна, склалася з-за нестабільнасці і нізкага ўзроўню жыцця мясцовага насельніцтва. Яго мужчынская палова вымушаная з'язджаць на заробкі ў Расію. Часта людзі, апынуўшыся там, не могуць звязацца са сваякамі, і тыя звяртаюцца ў міліцыю.
Большасць зніклых, аднак, знаходзіцца. Але сацыяльная і эканамічная нестабільнасць, недахоп працоўных месцаў, алкагалізацыя насельніцтва вядуць да таго, што людзі сыходзяць ці з'язджаюць, і іх потым міліцыянты вымушаныя шукаць за мяжой.
Іван Юрашчык
Еўрарадыё
|