Салідарнасьць у Варшаве

17.06.2008

Каля амбасады Беларусі ў Варшаве адбыўся традыцыйны пікет салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых беларускіх палітыкаў і палітвязьняў.

Учора, як і 16-га дня кожнага месяца, беларусы, якія жывуць у польскай сталіцы, прынесьлі а амбасады Беларусі ў Варшаве транспарант з надпісам «Свабоду Казуліну», партрэты Юрыя Захаранкі, Зьмітра Завадскага, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Генадзя Карпенкі і Ірыны Казулінай.