Дзень Салідарнасьці ў Берасці
17 июня 2008

У Берасці затрыманыя двое актывістаў кампаніі, якія ўдзельнічалі ў акцыі салідарнасьці, паведамляе сайт кампанii «Джынс за свабоду». Яна праходзіла ў цэнтры горада, на перакрыжаванні праспектаў Машэрава і Касманаўтаў. Маладыя людзі стаялі ў ланцугу і трымалі партрэты людзей, асуджаных па так званай «Справе 14-ці». Пасля сканчэння акцыі да яе ўдзельнікаў падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі Яўгена Скрабца і Сяргея Срэднікава.

Затрыманых даставілі ў РАУС Ленінскага раёну Брэста, дзе ўзялі пісьмовыя тлумачэнні. Зараз усе затрыманыя вызваленыя.