Дзень Салідарнасьці ў Менску

17.06.2008

Дзень Салідарнасьці ў Менску скончыўся некалькімі вулічнымі акцыямі, у якіх узялі ўдзел ад 20 да 40 актывістаў кампаніі «Джынс за свабоду». Маладыя людзі выйшлі на праспект Незалежнасці і вуліцу Няміга з партрэтамі палітвязьняў и зьнiклых. Яшчэ адна акцыя прайшла ля станцыі метро «Пушкінская».

Акрамя партрэтаў Андрэя Кіма, Аляксандра Казуліна і Сяргея Парсюкевіча актывісты кампаніі трымалі ў руках фотаздымак Аляксандра Атрошчанкава, які адбывае арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, паведамляе сайт кампанii «Джынс за свабоду».