| 
   
					   
					  Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у Дзень Салідарнасьці 16 чэрвеня правялі ў Менску шэраг акцыяў у падтрымку палітвязняў. 
					Каля выхаду з метро «Каменная горка» была вывешана расцяжка з лозунгам «!НЕ РЭПРЭСІЯМ!». Да расцяжкі былі прымацаваны партрэты асуджаных з палітычных матываў Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча. 
					Расцяжка правісела з гадзіну і выклікала вялікі ажыятаж у мінакоў і жыхароў найбліжэйшых дамоў, пасля чаго ўсё ж была знята супрацоўнікамі органаў правапарадку. 
					Таксама ў гэты дзень адбылася акцыя ў падтрымку Івана Шылы. Яна прайшла ў Акадэміі навук. Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» трымалі расцяжку і раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра незаконнае выключэнне са школы салігорскага маладафронтаўца. 
					  
					Хартыя`97 
					  
					 
					 
					 
					 
					 |