Мітынг у Нью-Ёрку ў абарону беларускай моладзі

17.06.2008

Ля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку 15 чэрвеня адбыўся мітынг у падтрымку свабоды веравызнаньня ў Беларусі і змаганьня беларускай моладзі за незалежную і дэмакратычную краіну.

Напачатку мітынгу да прысутнай моладзі зьвярнуўсся старэйшы беларускі эмігрант ЗША 93 гадовы Антон Шукелойць. У прамове ён адзначыў, што ня гледзячы на свае гады, ён заўсёды будзе стаяць поруч з моладдзю ў яе змаганьні за незалежную і дэмакратычную Беларусь.

Арцібіскуп Беларускай Аўтакефальнай Незалежнай Праваслаўнай Царквы Юры Рыжы падтрымаў усіх беларускіх хрысьціяннаў, сказаўшы у тым ліку і тое, што бязбожная улада, якае пілуе крыжы, вырачана на зьнікненьне без сьледу.

Закончыў мітынг Старшыня Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы Мікалай Цімашэнка, выказаўшы падтрымку беларускім хрысьціянам, ён распавеў пра практычныя крокі па прыцягненьні ўвагі амэрыканскіх уладаў да сітуацыі з правамі хрысьціянаў у Беларусі, пра кампанію па збору подпісаў пад зваротам у Кангрэс з мэтай разглядзець сітуацыю з правамі чалавека на слуханьнях у Кангрэсе ЗША.

Пад час мітынгу прысутныя выказалі сваю салідарнасьць салігорскаму актывісту «Маладога Фронта» Івану Шыле, незаконна выключанаму ўладамі са школы, і усім, хто церпіць ад рэжыму Лукашэнкі праз свае палітычныя погляды.

Мітынг быў арганізаваны Згуртаваньнем Беларускай Моладзі ў Амэрыцы разам з Беларуска–Амэрыканскім задзіночаньнем.