16 чэрвеня, ў Дзень салідарнасьці, актывісты грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» зладзілі акцыю падтрымкі беспадстаўна выключанага са школы намесьніка старшыні Маладога Фронту Івана Шылы.
Ля Акадэміі навук некалькі чалавек разгарнулі расьцяжку «Вучыцца маюць права ўсе», астатнія маладзёны раздавалі мінакам улёткі зь інфармацыяй пра Івана Шылу.
|