15 чэрвеня ў грамадзскай залі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правеў прэзентацыю фільму «Дзень Волі». На мерапрыемстве прысутнічалі актывісты Беларускага Моладзевага Руха Амэрыкі, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША, старшыня Беларускага-Амэрыканскага Задзіночаньня Вячка Станкевіч.
На першым паказе, які адбыўся ў 12 гадзін, выступіла сяброўка Юрыя Хашчавацкага, прадюсар фільма «Плошча» — Марыянна Каат. Другі паказ адбыўся ў 21 гадзіну, калі прыляцеў Юрый Хашчавацкі. Ён распавеў, што фільм быў зьняты па заказу тэлеканала Белсат. Мэтай стужкі было: паказаць еўрапейскай супольнасьці наколькі істотнай была падзея 25 сакавіка для беларускага народу. Аўтар выказаў думку, што гісторыя ўсёй Еўропы магла б пайсьці іншым шляхам, калі б яшчэ ў 1918 годзе быў прызнаны суверынітэт і незалежнасць Беларусі.
Pэжысёр прыме ўдзел у фестывалі «Сілвердокс», які пройдзе ў Мэрылэндзе з 16- па 23 чэрвеня. Фільм «Плошча» будзе паказвацца на фестывалі.
Натальля Рабава
Фотаздымак зроблены Анатолем Старковым
|