29 чэрвеня, ля будынка ААН Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правеў дэманстрацыю каб падтрымаць беларускага моладзевaгa актывістa Івана Шылу.
Нагадаем што, 4 чэрвеня ІВАН ШЫЛА, меўся здаваць апошні выпускны экзамэн, але яго не дапусьцілі да яго і выключылі са школы. Акрамя Івана, за імкненьне да справядлівасці пацярпелі дырэктар салігорскай школы №4 Сянькова В. І. і намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Семчанкова А.М. Яны адмовіліся падпарадкоўвацца незаконнаму загаду камісіі аддзела
адукацыі Менрайвыканкама ануліраваць вынікі 2-х папярэдніх іспытаў Івана Шылы, за што былі звольнены з працы.
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі
|