|    У ЗША пачаўся Тыдзень паняволеных народаў. Ён адзначаецца паводле прынятага Кангрэсам і падпісанага прэзыдэнтам ЗША ў 1959 годзе закону. 
					У Камітэт Тыдня ўвайшлі  прадстаўнікі кубінскай, беларускай, эстонскай, баўгарскай, кітайскай  і іншых дыяспараў. Распачаліся ўрачыстасьці ў катэдральным саборы Сьв. Патрыка, дзе былі асьвечаныя сьцягі ўдзельнікаў, у тым ліку — і Бел-Чырвона-Белыя. Словы падтрымкі перадаў мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг. 
					Сёлета ў шэсьці ў Нью-Ёрку ўдзельнічалі  прадстаўнікі беларускіх моладзевых арганізацыяў у Амэрыцы, якія выказалі салідарнасьць з тымі, хто змагаецца за свабоду на Бацькаўшчыне. 
					Пад аховай паліцыі ўдзельнікі шэсьця прайшлі па 5-ай Авэню ад Катэдры   Сьв. Патрыка да Цэнтральнага парку, дзе адбыўся мітынг. 
					Ад беларусаў выступіў старшыня Нью-Ёрскай філіі Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) Віталь Зайка. Ён нагадаў, што палітыка  Лукашэнкі застаецца пагрозай для беларускай незалежнасьці і запатрабаваў вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных. 
					  
					Сяргей Навумчык 
Радыё	Свабода 
					  
					 
					 
                     
					 |