Моладзевыя дэмакратычныя сілы Магілёва (МАДЭС) адзначылі Дзень Салідарнасьці распаўсюдам улётак з інфармацыяй пра палітзьняволеных Андрэя Кіма, Аляксандра Казуліна і Сяргея Парсюкевіча.
Маладзёны пасьпелі распаўсюдзіць каля паловы тысячы улётак, як на цэнтральную вуліцу Ленінскую, дзе праходзіла акцыя, прыехала міліцыя. Але моладзевыя актывісты здолелі ў час разысьціся, таму абыйшлося без затрыманьняў.
Прэс-служба МФ
|