|   Дзве акцыі салідарнасці з Беларуссю прайшлі ўчора ў Вільні. У іх удзельнічалі каля 20 чалавек, пераважна актывістаў маладзёжных арганізацый — Малады фронт, StudAlliance, БУНТ. 
			А 15-й гадзіне яны сабраліся каля будынка беларускай амбасады і наладзілі перфоманс. Мінакам было прадэманстравана, як у Беларусі праводзяцца "аператыўныя дзеянні". Раздаваліся ўлёткі, у якіх тлумачыўся сэнс акцыі: выкрыццё абсурду прывінтыўных затрыманняў і патрабаванне незалежнага і адкрытага расследавання выбуху 4 ліпеня ў Мінску. 
			
					  Праз 10 хвілін перфоманс давялося згарнуць, бо гэтага настойліва запатрабавала паліцыя. Аднак у беларускую амбасаду была перададзеная афіцыйная заява, у якой выказвалася заклапочанасць моладзі ў сувязі з тым, што цяпер разгарнуліся рэпрэсіі супраць актывістаў дэмакратычнага руху. 
			А ўвечары 16 ліпеня ў цэнтры Вільні маладафронтаўцы і беларускія студэнты наладзілі яшчэ адну акцыю. Некалькі дзесяткаў чалавек трымалі свечкі, бел-чырвона-белыя сцягі і транспаранты на розных мовах.  
			  
			Еўрапейскае радыё для Беларусi 
			 
			 
			 
			 
			 |