|   Учора, 30 жніўня ў міжнародны дзень зьніклых людзей, у Бабруйску 
					  адбылася акцыя па раздачы адмысловых брашураў з тэкстам канвенцыі
					  супраць гвалтоўных зьнікненьняў. Кніжачкі раздаваліся моладзевымі
					  актывістамі з мясцовага аддзяленьня міжнароднай грамадзкай арганізацыі
					  «Малады Фронт». 
			Акцыя праходзіла ў фармаце шпацыру групы маладых людзей па галоўных
					  вуліцах Бабруйска ў цэнтры горада. Падчас раздачы моладзевыя актывісты
					  тлумачылі гараджанам аб праблемах гвалтоўнага зьнікненьня людзей ня
					  толькі ў сьвеце, але і ў нашай Беларусі. Грамадзяне тым часам актыўна
					  падтрымлівалі дыскусыю і выказвалі свае меркаваньні адносна прычынаў
					  дадзенай праблемы. Былі закранутыя пытаньні  зьнікненьняў
					  такіх вядомых людзей, як
					  міністар унутраных спраў Юрый Захаранка, грамадскI дзеяч Анатоль Красоўскі і
					  палiтык Віктар Ганчар, журналіст Зьміцер Завадзкі. 
			  
			Прэс-служба Фундацыі імя Зьмітра Завадзкага  
			
			   
			 
			 
			 
			 
			 
			 
			 |