|   9-ю гадавіну з таго дня, як бясьсьледна зьніклі палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі, адзначылі на цэнтральнай плошчы Салігорску. 
					Гэтым разам спэцназу ў горадзе не было, ды і міліцыя за акцыяй назірала з адлегласьці ў некалькі дзясяткаў мэтраў. Сярод удзельнікаў былі пераважна маладзёны, якія трымалі ў руках партрэты зьніклых грамадзкіх дзеячаў, а таксама фотаздымкі палітычна асуджаных па «Справе 14-ці». 
					Акцыя традыцыйна адбылася а восьмай гадзіне вечара і цягнулася 15 хвілін.  
					  
					Салігорскі Малады Фронт 
					 
					 
					 
                     
					 |