|   У Кобрыне ў дзень выбараў па закліку мясцовага Маладога Фронту на галоўную плошчу горада выйшла больш за сотню неябыякавых людзей. 
			Міліцыя перакрыла ўсе падыходы да месцаправядзеньня акцыі пратэсту і ня дала магчымасьці ўзьняць нацыянальныя сьцягі. 
			Усе спробы прайсці на плошчу спыняліся супрацоўнікамі міліцыі. Актывісты змаглі патрапіць на плошчу толькі а 22 гадзіне, дзе і разгарнулі расцяжку «Байкот». 
			Тэлеканалу БелСАТ было забаронена праводзіць здымку. 
			  
			Прэс-служба МФ  
					 |