|   29 верасьня ва ўрочышчы Курапаты прайшла жалобная акцыя ў памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій. 
			Ушанаваць памяць бязьвінна забітых людзей прышло некалькі дзясяткаў чалавек: родзічы ахвяраў камунізму, сябры сэкцыі «Мэмарыял», маладафронтаўцы. 
			Людзі ўсклалі кветкі да крыжоў, якіх тут некалькі соцень, маліліся і сьпявалі “Магутны Божа”. Бо толькі малітваю чалавек можа ачысьціць сваю душу ад граху, напоўніць сэрца любоўю, якая ніколі не дазволіць зьдзейсьніцца новым Курапатам.. 
			  
			Прэс-служба МФ 
					 |