Менск памятае пра зьнiклых
17 октября 2008

У Дзень Салідарнасці ў Менску прайшлі акцыі памяці зьніклых лідэраў апазіцыі. Маладзёжныя актывісты ў гадзіну пік выйшлі на вуліцы гораду з іх партрэтамі. Акцыі прайшлі каля кінатэатра «Беларусь», на Нямізе, каля кінатэатру «Цэнтральны» на праспекце Незалежнасьці. Падчас некаторых з іх удзельнікі разгортвалі расцяжку з пералікам асобаў, якія падазраюцца Саветам Еўропы ў выкраданні Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадскага і Юрыя Захаранкі.

 

jeans-by.com