А восьмай вечара ў цэнтар гораду да помніку Францішку Скарыну выйшлі 15 прадстаўнікоў стваранай арганізацыі «Маладая Беларусь». 
			Хлопцы й дзяўчаты запалілі лямпадкі й на 15 хвілін утварылі «жывы ланцуг», трымаючы партрэты зьніклых Віктара Ганчара, Юр’я Захаранкі й Зьмітра Завадзкага. 
			Да ўдзельнікаў акцыі падышоў начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Іван Крахотка і запытаўся, чые гэта партрэты, але загаду затрымаць актывістаў ня даў. За падзеямі здаля назіралі яшчэ шасьцёра міліцыянтаў. Яны паселі па службовых машынах ды разьехаліся, калі акцыя салідарнасьці завяршылася. 
			  
			Радыё Свабода 
			 
			 
			 |