|    КХП-БНФ атрымала дазвол Мінгарвыканкама на правядзенне 9 лістапада шэсця і мітынгу на месцы знішчэння ахвяраў сталінізму ў Лошыцы, паведамляе «Наша нiва». 
					Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ 5 лістапада атрымала дазвол Мінгарвыканкама на правядзенне 9 лістапада шэсця і мітынгу на месцы знішчэння ахвяраў сталінізму ў Лошыцы. 
					Як паведаміў БелаПАН сакратар управы КХП-БНФ Валерый Буйвал, 
					    збор удзельнікаў мерапрыемства запланаваны на 11.00 каля Палаца культуры камвольнага камбіната. Пачатак шэсця ў 12.00.  
					Удзельнікі акцыі пройдуць па вул. Маякоўскага да Лошыцкага яру да памятнага крыжа ў Лошыцы, дзе адбудзецца мітынг, прысвечаны ахвярам сталінскіх рэпрэсій. 
					«Гэта традыцыйнае мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці продкаў (Дзяды). Шэсце і мітынг разлічаны на невялікую колькасць удзельнікаў. Мы хочам звярнуць увагу і нагадаць пра тое, што ёсць людзі, якія памятаюць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій», — сказаў В.Буйвал. 
					 
					 
                     
					 |