|   «Свабоду Баразенку!» — пад такім л`ёзунгам каля дзесятка чалавек пікетавалі сёння ля будынку беларускага консульства ў Беластоку. 
			Пікетоўцы — гэта галоўным чынам студэнты з Беларусі, што вучацца ў Польшчы па праграме Кастуся Каліноўскага. 
			Сярод пікетоўцаў Аляксей Трубкін, які распавёў, што некалькі хвілінаў пасля пачатку пікета да маладзёнаў выйшаў генеральны консул Міхаіл Аляксейчык і запрасіў на размову, каб высвятліць патрабаванні пікетоўшчыкаў. 
			«Размова з консулам працягвалася поўгадзіныі», — сказаў Аляксей Трубкін. 
			Нагадаем, што Аляксандр Баразенка  —  апошні фігурант так званай «справы 14-ці» паводле якой былі асуджаныя моладзевыя актывісты, якія бралі ўдзел у вулічнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 21 студзеня сёлета. І ягоная справа ўжо перададзена ў суд. З 27-га кастрычніка ён знаходзіцца у менскім следчым ізалятары. З пратэстам супраць арышту Баразенкі выступaу  праваабарончы цэнтр «Вясна», праходзілі  вулічныя акцыі пратэсту і Пінску, Берасці і Менску.  
			  
			Радыё Рацыя 
			 
					 |