|     
					  У Дзень салідарнасьці актывісты Мазырскага Маладога Фронту нагадалі жыхарам гораду пра памятны дзень: некалькі дзясяткаў надпісаў «16. Салідарнасьць», «Будзьма салідарнымі!» былі зроблены на вуліцах Мазыра. 
					Моладзь нагадвае, што ў краіне застаюцца палітвязьні — асуджаныя па «справе 14-цьці», у ізалятары на Валадарскага ўтрымліваецца актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Алесь Баразенка, дагэтуль не расьсьледаваны справ ы аб зьнікненьні беларускіх палітыкаў і журналістаў. Толькі агульнымі высілкамі, толькі дзякуючы моцнай салідарнасьці мы можам дамагчыся зьменаў на Беларусі. 
					  
					Прэс-служба МФ 
					 
					    
					 
                     
					 |