|   Больш за 10 маладафронтаўцаў прынялі удзел у акцыі салідарнасьці ў Кобрыне. Моладзь сабралася ў цэнтры горада на плошчы Свабоды і накіравалася да бліжайшай царквы. 
			Каля месца збору знаходзіўся аўтамабіль ДАІ, які пасля пачатку руху застаўся на месцы. 
			Моладзь у царкве памалілася за бясьследна зьніклых палітыкаў і накіравалася ў гарадзкі парк, дзе і завяршылася акцыя. Праз паўгадзіны пасля сканчэньня міліцыянты прыбралі фота зьніклых людзей і заставілі толькі лямпадкі, якія потым забралі мінакі.  
			  
			Прэс-служба МФ 
					 
			 
			 |