Актывісты "Маладога Фронту" правялі акцыю Салідарнасьці са зьняволеным актывістам "Эўрапейскай Беларусі", які ўжо больш за месяц утрымліваецца ў сьледчым ізалятары.
На цэнтральнай плошчы гораду моладзь утварыла ланцуг і трымала партрэты Аляксандра Баразенкі. Нагадаем, што Баразенка праходзіў па справе "14". Тады 13 маладзёнаў былі асуджаны за ўдзел у вулічных акцыях пратэсту. Удзельнікі працэсу атрымалі розныя тэрміны абмежаваньня волі, а Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч атрымалі па два гады калёніі.Але былі вызвалены адмысловым загадам Лукашэнкі ў жніўні. Апошні, Баразенка, на лаве падсудных не апынуўся, бо навучаўся ў Польшчы і здаваў сэсію. Вярнуўшыся ў Беларусь, Аляксандр самастойнага зьявіўся да сьледчага і быў арыштаваны. Суд над актывістам грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" адбудзецца напрыканцы сьнежня.
Прэс-служба МФ
|