|   Акцыя з патрабаваннем вызваліць Аляксандра Баразенку і астатніх беларускіх палітвязняў прайшла 22 лістапада ў Кіеве. 
			Маладзёжныя актывісты правялі яе каля будынку беларускай амбасады. Яны трымалі ў руках партрэты Аляксандра Баразенкі і скандавалі «Свабоду палітвязням!». 
			Пасля яе сканчэння актывістка кампаніі, Марта Маісеенка, выступіла на адным з мітынгаў, прысвечаных гадавіне «памаранчавай рэвалюцыі», дзе распавяла пра сітуацыю ў нашай краіне. 
			  
			http://jeans-by.com 
					 |