|   Традыцыйная акцыя Салідарнасьці са зьняволеным моладзевым актывістам Алесем Баразенкам прайшла ў панядзелак ля сьцен Валадаркі. 
			Некалькі дзясяткаў актывістаў Маладога Фронту і грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» сталі ланцугом, трымаючы ў руках партрэты палітвязьня і плякаты «Ты павінен быць з намі», каля ізалятара. 
			На акцыю Салідарнасьці прыйшлі і лідэры Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, Наста Палажанка, Зьміцер Хведарук. 
			Міліцыя назірала за мерапрыемствам, аднак, узельнікаў акцыі не чапала.  
			  
			Прэс-служба МФ 
					 |